Спадчына: Брэсцкае вучылішча чыгуначнага транспарту
Серада, 10 Снежань 2014 10:06
22 верасня 2014 г. – 70 гадоў з часу заснавання (1944) у г. Брэсце чыгуначнага вучылішча
Брэсцкае вучылішча чыгуначнага транспарту было створана ў сістэме Працоўных рэзерваў у 1944 годзе. Яно адно з найстарэйшых прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў Беларусі. На падставе загаду Брэсцкага абласнога ўпраўлення працоўных рэзерваў № 1 ад 16 жніўня 1944 года з’явілася чыгуначнае вучылішча № 7. Яно размясцілася ў будынку былой Тэхнічнай чыгуначнай школы, побач з чыгуначным тэхнікумам, створаным у 1940 годзе. Заняткі пачаліся 22 верасня 1944 года.